21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА
і штогод адзначаецца 21 лютага.
Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце,
недапушчэнне знікнення ўнікальных моўных гаворак,
а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.